Атрымаць шэнген да павышэння растаможкі амаль немагчыма

Падаць дакументы на атрыманне шэнгенскай візы ў консульскі аддзел амбасады Польшчы раней за пачатак ліпеня немагчыма: сайт кансулата не рэгіструе дзень падачы дакументаў. Як патлумачылі Еўрарадыё ў сакратарыяце консульскага аддзела, чарга ўжо распісаная да канца чэрвеня.



Сакратарыят кансулата: “Няма, на жаль, у нас вольных тэрмінаў на травень і чэрвень. І толькі ў канцы чэрвеня з’явяцца новыя тэрміны на ліпень”.Няма, на жаль, у нас вольных тэрмінаў на травень і чэрвень. І толькі ў канцы чэрвеня з’явяцца новыя тэрміны на ліпень

Праўда, гэта не выключае таго, што візу здолее атрымаць той, каму тэрмінова неабходна мець яе для паездкі ў шэнгенскую зону па працы ці па неадкладных асабістых справах.

Сакратарыят кансулата: “Зразумела, у такой сітуацыі ёсць магчымасць падаць дакументы незарэгістраваным. Толькі ці прымаць іх — вырашае консул. Але трэба запоўніць анкету онлайн без рэгістрацыі даты падачы”.

Загадзя прызначыць самому сабе дзень падачы дакументаў на візу можна і праз інтэрнэт-партал консульскага аддзела Літоўскай амбасады. Але і там тая ж сітуацыя: на травень і чэрвень вольных месцаў у чарзе на падачу няма.



Нагадаем, што з 1 ліпеня Беларусь павялічыць экспартныя стаўкі на ўвоз аўтамабіляў фізічнымі асобамі (растаможку) да ўзроўня расійскіх — у некалькі разоў у залежнасці ад аб’ёма рухавіка і года выпуска аўто. І як паведамляў старшыня Мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі, за чатыры месяца гэтага года беларусы ўвезлі ў краіну каля 134 тысяч патрыманых машын з Еўропы. А за ўвесь мінулы год — каля 190 тысяч.

Праўда, ці звязана адсутнасць вольных месцаў у чарзе на падачу дакументаў з імкненнем беларусаў памяняць сваё аўто да 1 ліпеня, у кансулаце не каментуюць.

Фота:namonitore.ru