"Асамблею няўрадавых дэмакратычных аб'яднанняў" зарэгістравалі

У Беларусі асацыяцыі тройчы адмаўлялі ў рэгістрацыі.  Так, яшчэ ў 2002 годзе Міністэрства юстыцыі атрымала пакет дакументаў ад Асамблеі НДА. Для вынясення адмоўнага рашэння ў справе нерэгістрацыі Асамблеі Мінюсту спатрэбілася паўтары гады. У 2009 годзе Асамблея два разы падавала дакументы на рэгістрацыю, але безвынікова.
Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб'яднанняў - найбуйнейшае ў Беларусі згуртаванне арганізацый грамадзянскай супольнасці, якое аб'ядноўвае  каля 300 грамадскіх аб'яднанняў, фондаў і іншых некамерцыйных арганізацыяў.