Арцемій Троіцкі падтрымаў беларускіх палітвязняў
Арцёмій Троіцкі, расійскі музычны крытык, выказаўся ў падтрымку беларускіх палітычных зняволеных.
“Справа ў тым, што дзяржаўная машына жахлівая, агідная, жорсткая... І калі звычайны чалавек уваходзіць у канфлікт з гэтай машынай, ён значна меншы і слабейшы. Але яго можа падтрымаць адно — салідарнасць, неабыякавасць іншых людзей, калі ён будзе адчуваць падтрымку, чалавечую энэргію, то ўсё будзе ў парадку, нягледзячы на ўсе нягоды.
Хлопцы, браты-беларусы мы з вамі і будзем з вамі да тых часоў, пакуль гэта будзе патрэбна!”, — цытуе відэазварот Арцемія Троіцкага Радыё Свабода.