Пачаў працу арганізацыйны камітэт Народнага Сходу
Аргкамітэт абмеркаваў пытанні пашырэння ініцыятывы Сходу ў рэгіёнах і магчымасці ўдзельнікаў па інфармаванні насельніцтва.
Інцыятыўная група па арганізацыі Усебеларускага Народнага Сходу прыняла рашэнне пачаць працу Арганізацыйнага камітэта Сходу.
На гэты момант у аргкамітэт Народнага Сходу ўвайшлі лідары і актывісты розных грамадскіх і палітычных арганізацый: Генадзь Фядыніч, Віктар Івашкевіч, Станіслаў Шушкевіч, Леў Марголін, Валерый Ухналёў, Вінцук Вячорка, Анатоль Сідарэвіч, Мікалай Пахабаў, Вацлаў Арэшка, Павал Юхневіч.
Сустаршынямі абраны Віктар Івашкевіч і лідар прафсаюзу работнікаў РЭП Генадзь Фядыніч. Магчымае павелічэнне колькасьці сустаршыняў, "зыходзячы з функцыянальных патрэбаў".
Аргкамітэт абмеркаваў пытанні пашырэння ініцыятывы Сходу ў рэгіёнах і магчымасці ўдзельнікаў па інфармаванні насельніцтва, паведамілі "Народнай Волі" ў прэс-службе аргкамітэта па падрыхтоўкі Сходу.
Нагадаем, што Усебеларускі Народны Сход прапанавана правесці 8-га кастрычніка сёлета. Але сябры Аргкамітэту не выключаюць, што калі сацыяльная сітуацыя будзе пагаршацца, тэрміны могуць быць набліжаныя. Улетку будзе разгортвацца інфармацыйная кампанія.