Арганізатары "маўклівых акцый" хочуць адправіць у адстаўку кіраўніка МУС

Яны патрабуюць адправіць у адстаўку Анатоля Куляшова, каб не паўтаралася сітуацыя 22 чэрвеня, перадае БелаПАН. У звароце гаворыцца, што ўвечары 22 чэрвеня ў цэнтры беларускай сталіцы і шэрагу іншых гарадоў супраць грамадзян Беларусі былі кінутыя сілы міліцыі і спецназу. Гэтае дзеянне характарызуецца як беззаконне. 


Нагадаем, учора на акцыі маўклівага пратэсту былі затрыманыя каля паўтысячы чалавек. Каля 20 з іх сёння былі абвінавачаныя ў дробным хуліганстве і пакараныя штрафам. Па розных ацэнках, удзельнікамі акцыі ў Мінску сталі некалькі тысяч чалавек. 


Праваахоўныя органы не каментуюць учорашнія падзеі.