Апладысменты дазволяць толькі ў гонар ветэранаў і вайскоўцаў

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Ігар Яўсееў. Гэтак ён адказаў на пытанне журналістаў пра тое, як міліцыя збіраецца рэагаваць на апладысменты, якія гучаць ад мінчукоў. 


Як паведамляе сайт interfax.by, пра "маўклівыя акцыі" выказаўся і першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі — начальнік упраўлення аховы правапарадку МУС Беларусі Іван Кубракоў. Ён заявіў, што міліцыя ўмее адрозніваць удзельнікаў недазволенай грамадзянскай акцыі ад тых, хто проста шпацыруе па вуліцах і пляцах сталіцы. Па яго словах, удзельнікі акцыі — гэта натоўп, які замінае праходу грамадзян. 


Нагадаем, што Дзень Рэспублікі 3 ліпеня ў сацыяльных сетках ужо названы днём чарговай "маўклівай акцыі".