Апазіцыя аб'ядналася "на платформе" і запрашае да сябе

На офісе Партыі БНФ сабраліся прадстаўнікі 6 партыяў і рухаў, якія абвясцілі пра стварэнне агульнай платформы. Прысутнічалі: ад аргкамітэта па стварэнні палітычнай партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя» - Віталь Рымашэўскі, ад Партыі БНФ - Ігар Лялькоў, ад аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб'яднання "Гавары праўду" – Сяргей Вазняк, ад Руху "За свабоду" - Аляксандр Мілінкевіч, ад Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі - Анатоль Лябедзька, ад Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" - Сяргей Калякін.

Яны заявілі пра тое, што ствараюць агульную платформу, на якой будуць весці сумесныя дзеянні. Мэты:  дамагацца вызвалення палітвязняў і стварыць агульную сістэму дзеянняў па аргазнізацыі народнага супраціву. Як прызналіся ўдзельнікі сустрэчы, яны пастаянна ў кантакце са стваральнікамі “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі”.

Апроч таго, сабраныя выпрацавалі сумесную пазіцыю наконт таго, што можна лічыць сапраўднымі, сумленнымі і празрыстымі выбарамі. Хутка ў Беларусі пройдуць парламенцкія выбары, першая ўмова для іх прызнання адпаведнымі -  вызваленне палітвязняў. Палітыкі не адказалі на пытанне, ці будуць яны браць удзел у парламенцкіх выбарах.Усё будзе залежыць ад таго, як будуць выконвацца ўмовы, імі распрацаваныя і падпісаныя.

Палітыкі засведчылі, што не будуць  крытыкаваць і ачарняць адзін аднаго. Рымашэўскі заявіў, што яны ствараюць не нейкі закрыты клуб, не палітычную мафію, яны будуць адкрытыя самі да крытыкі, калі трэба – яны будуць крытыкааць. І незалежныя СМІ будуць крытыкаваць, калі для гэтага будзе падстава.

Еўрарадыё запыталася, чаму раней апазіцыя не змагла аб’яднацца ў адзіную сілу. Можа таму, што не было лідэра? Сяргей Калякін казаў, што раз’яднанай апазіцыя не была. Да лідэрства мы ніколі не імкнуліся -  заявілі Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі. Гэтым разам выказаліся, што лідэра яны выбіраць не будуць, галасавання не будзе. Калі толькі народ сам не выбера лідэра.

Было падкрэслена, што гэта платформа адкрытая для пашырэння”.