Анатоль Лябедзька пагражае КДБ пікетаваннем

Адмова суда Цэнтральнага раёна Мінска ў разглядзе пазову палітыка супраць КДБ прымушае лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі шукаць іншыя шляхі для адстойвання сваіх правоў.
120515 Liabedzka.mp3
Анатоль Лябедзька: “Учора я атрымаў адказ, што суд адмаўляе мне ў разглядзе гэтай справы ў судовым парадку. На той падставе, што я быццам бы не магу па гэтай справе звяртацца ў суд. Буду раіцца яшчэ дадаткова з адвакатамі — паглядзім, што рабіць. Відаць, давядзецца ісці на больш радыкальныя меры і падаваць заяўку на пікетаванне КДБ”.

Нагадаем, падчас ператрусу пасля 19 снежня 2010 года ў лідара АГП канфіскавалі кампутары, інфармацыйную літаратуру, дакументы і 10 тысяч долараў. Кампутары палітыку пасля вызвалення з СІЗА КДБ вярнулі, а вось грошы і сшыткі з напісанымі падчас зняволення вершамі недзе зніклі. Звароты ў КДБ, пракуратуру і Следчы камітэт выніку не мелі. Хоць у Лябедзькі ёсць пастанова суда, згодна з якой яму павінны вярнуць усе канфіскаваныя рэчы.

Фота — bymedia.net