Амерыканскі футбол: мінскія Litwins разграмілі піцерскіх Predators (фота)

Мінскія “Ліцвіны” адкрылі сезон амерыканскага футбола ў Мінску. Першымі сапернікамі беларусаў сёлета сталі “Драпежнікі” з Санкт-Пецярбурга. Гульня адбылася 5 лютага ў сталічным футбольным манежы.

У першай чвэрці сустрэчы госці навязалі мінчанам барацьбу і павялі 0:2 пасля рэалізаванага стандарту. Але ў астатнія 45 хвілінаў сустрэчы ініцыятыва была цалкам на баку мінскай каманды. Пра гэта яскрава сведчаць лічбы на табло.

Наступную гульню Litwins правядуць 23 лютага супраць каманды “Black Storm” з Масквы.

Фота: zz-alenushka.