Аляксандр Лукашэнка заняўся Нацбанкам (відэа)

Як паведамляе БЕЛТА, Тарас Надольны стаў першым намеснікам старшыні праўлення Нацбанка, Сяргей Калечыц і Аляксандр Прышчыц — намеснікамі старшыні. Таксама былі прызначаныя тры чальцы праўлення Нацбанку. Кіраўнік дзяржавы лічыць цяперашнія прызначэнні знакавымі, бо яшчэ ніколі ў кіраўніцтва Нацбанку не прыходзіла так шмат маладых і перспектыўных людзей.

Лукашэнка лічыць, што беларускай банкаўскай сістэме верыць як насельніцтва, так і юрыдычныя асобы: "Свае грошы яны захоўваюць у нашых банках, а Кіпр навучыў вельмі шмат каго і паказаў, што грошы трэба захоўваць там, дзе ты іх зарабляеш, а не вывозіць у афшоры".

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на тое, што Нацбанк павінен кантраляваць дзейнасць камерцыйных банкаў.

Фота — n1.by