АГП паскардзілася ў пракуратуру на абрабаванне насельніцтва ўладамі
Пазоў называецца: "Аб халатнасці, дзеяннях і бяздзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання, якія прывялі да нанясення насельніцтву асабліва буйной шкоды".
Дакумент быў прыняты 9 чэрвеня ў Мінску на паседжанні палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП). "Грамадзяне" абмеркавалі таксама партыйную стратэгію, планы папулярызацыі антыкрызіснай праграмы АГП.
Пра гэта распавёў Еўрарадыё кіраўнік партыі Анатоль Лябедзька.
Лябедзька: “Дакумент падрыхтавалі і прынялі. Сёння напрыканцы дня гэта будзе адпраўлена на імя Генеральнага пракурора Васілевіча, старшыні КДК Аляксандра Якабсана”.
Еўрарадыё: Ваш зварот гучыць: "Аб халатнасці, дзеяннях і бяздзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання...”, а ці пералічваюцца канкрэтныя асобы?
Лябедзька: “Не. Наша экспертыза прававая, эканамічная паказвае, што ў дзеяннях ці бяздзеяннях урада, Нацбанка, іншых адказных структур, ёсць прызнакі крымінальнай справы. Ёсць службы кантроля – Васілевіч, Якабсан, падрыхтаваныя людзі, які мы прапануем разгледзець дзейнасць адказных за гэта структур ва ўмовах крызіса фінансавага і эканамічнага”.
Еўрарадыё: Што можна чакаць, якой рэакцыі на гэты зварот?
Лябедзька: “Гэта зварот з падвойным дном. Мы з гэтым дакументам пойдзем да людзей прасіць, каб яны паставілі там свой подпіс, з тым каб пандняць эфектыўнасць таго рашэння, якое намі прымалася. Я перакананы, што пад тэкстам гэтага дакумента падпішуцца мільёны беларускіх грамадзян. І вось калі б нам хапіла, сілаў, моцы гэта зрабіць, то гэта і ёсць той рэальны вынік, на які мы разлічваем. Мы не спадзяемся, што Васілевіч, Якабсан пабягуць заводзіць крымінальную справу, прыцягваць да адказнасці. Але дайсці да людзей з гэтай прапановай, з гэтай ініцыятывай – гэта наша галоўная задача. Таму і дзеве складовыя часткі – першая і другая”.