Адкіды Глыбоцкага малаказавода атруцілі рыбу ў рацэ

Глыбоцкая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету даведалася пра масавую гібель рыбы ў рэчцы Дабрылоўка Глыбоцкага раёна на пачатку чэрвеня.


Вінаватым называюць цэх па перапрацоўцы малака ў вёсцы Запруддзе Глыбоцкага раёна. Ён належыць Глыбоцкай птушкафабрыцы. Меркаванай прычынай гібелі рыбы стала скідванне неачышчаных водаў і адкідаў вытворчасці сыру. 


З нагоды інцыдэнту вядзецца разбіральніцтва, паведамляюць "Народныя навіны Віцебска".