Аддзел К: Атакі на сайт МТБанка не было

Праваахоўнікі ладзяць яе разам са службай аховы МТБанка. Пра гэта Еўрарадыё распавёў афіцыйны прадстаўнік аддзела К МУС Беларусі Алег Слепчанка.


Слепчанка: "Паводле папярэдніх звестак, вонкавай атакі на гэты рэсурс не было. Канчаткова можна будзе сказаць па выніках праверкі. Цяпер можна гаварыць, што ў гэтай сітуацыі фатальную ролю адыграў чалавечы фактар".


Па словах Слепчанкі, буйным кампаніям з развітымі лакальнымі сеткамі варта паклапаціцца пра сістэму інфармацыйнай бяспекі і пачаць укладаць у яе сродкі.


Нагадаем, 10 жніўня ў інтэрнэт трапілі канфідэнцыйныя звесткі, якія людзі перадалі МТБанку. Сярод іх былі анкеты на атрыманне крэдытаў і на адкрыццё пластыкавых картак. У вольны доступ трапілі імёны і прозвішчы, пашпартныя звесткі, адрасы, нумары мабільных тэлефонаў, кодавыя словы. Агулам у сеціве былі абнародаваныя каля 5000 такіх анкет.