Ад Калядаў да Калядаў на Міншчыне склалі 300 пратаколаў на расіян

Па словах міліцыянтаў, найбольш пратаколаў складалі падчас калядных вакацыяў — ад 25 снежня па 7 студзеня.

Міліцыя: "Грамадзяне Расійскай Федэрацыі здзейснілі каля 300 правапарушэнняў. Асноўнае – гэта парушэнне Правілаў дарожнага руху. І яшчэ — парушэнне правілаў знаходжання ў Беларусі".

Дарэчы, на Гомельшчыне правапарушэнняў менш — 101. Усе яны звязаныя з Правіламі дарожнага руху.