АБСЕ дала ацэнку судовым працэсам па 19 снежня — Мінск на яе не адрэагаваў
Рэакцыі беларускіх уладаў на падрыхтаваны АБСЕ маніторынг па выніку судовых спраў “аб масавых беспарадках 19 снежня” не было.
Але БДІПЧ АБСЕ гатовае да супрацоўніцтва з Беларуссю ў накірунку выпраўлення адзначыных у дакладзе недахопаў. Пра гэты намер расказаў дырэктар БДІПЧ АБСЕ Яніс Ленарчыч падчас 18-й сесіі Савета міністраў АБСЕ.
Яніс Ленарчыч: “Маніторынг судовых разбіральніцтваў, якія мелі месца 19 снежня 2010 года — гэта адно з тых мерапрыемстваў, якое я б аднёс да ўзаемадзеяння з Беларуссю, кантактуем з вашай краінай. Гэта справаздача была апублікаваная зусім нядаўна і ніякай афіцыйнай рэакцыі на яе не было. Але мы разлічваем на тое, што Беларусь праявіць зацікаўленасць да ўзаемадзеяння з нашым бюро, з нашымі экспертамі па цэлым шэрагу рэкамендацый, што ўтрымліваюцца ў дадзенай справаздачы. І пацвярджаем нашу гатоўнасць да ўзаемадзеяння з уладамі Беларусі па такіх пытаннях, як забеспячэнне незалежнасці судовай улады і забеспячэння справядлівага судовага разбіральніцтва для ўсіх!”.
Па словах Ленарчыча, ён у курсе таго, што ў нашай краіне запланаваныя нейкія судовыя рэформы. Праўда, не ведае, якія дакладна і ў чым іх сэнс. Але да супрацы ў накірунку паляпшэння беларускай судовай сістэмы адмыслоўцы АБСЕ з нашымі спецыялістамі гатовыя.
Што тычыцца будучых парламенцікх выбараў у Беларусі, то, па словах Ленарчыча, яшчэ ніякіх сігналаў з боку Цэнтрвыбаркама на гэты конт АБСЕ не атрымлівала і запрашэння прыняць удзел у назіранні за выбарамі пакуль не было. Але выказаў спадзяванне, што такое запрашэнне будзе.