8 красавіка будуць судзіць Васіля Палякова за адмову "адкатаць пальчыкі"
Разбіральніцтва па справе старшыні абласной арганізацыі АГП адбудзецца ў судзе Савецкага раёна Гомеля.
Савецкі РАУС Гомеля ініцыяваў супраць старшыні абласной арганізацыі АГП Васіля Палякова адміністрацыйную справу за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню альбо патрабаванню службовай асобы. Прычынай для распачынання справы стала адмова актывіста АГП прайсці працэдуру дактыласкапіі.