6 красавіка пачнецца першы разгляд справы “невыязнога” у судзе

“З навінаў пакуль тое, што на 6 красавіка прызначанае апытанне ў судзе Цэнтральнага раёна па скаргах на МУС і Мінюст”, — гаворыць Гулак.

Нагадаем, што у сакавіку праваабаронца даведаўся аб тым, што яму забаронены выезд за мяжу краіны. У мясцовым аддзеле па грамадзянству і міграцыі яму патлумачылі, што у дачыненні да Гулака ёсць грамадзянская справа, па якой ён выступае адказчыкам. Сам праваабаронца гэты факт адвяргае.

На дадзены момант ужо больш за дзесяць апазіцыянераў, грамадскіх дзеячоў і незалежных журналістаў заявілі аб праблемах з выездам за межы краіны. Раней прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных заяўляў, што “спіс невыязных” беларускіх грамадзян можа быць адказам на “чорны спіс ЕС”, аднак афіцыйна існаванне “спісу невыязных” апазіцыянераў пакуль не пацвярджаецца.