19 ліпеня суд разгледзіць касацыю Халіп і Севярынца

Журналістка “Новой газеты” Ірына Халіп, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, была асуджана на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады. Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец — на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Такое рашэнне прыняла 16 мая суддзя Заводскага раёна Мінска Жанна Брысіна.

Халіп і Севярынец (а таксама кіраўнік штаба Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў) праходзілі на адной справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Першапачаткова разгляд касацыйных скаргаў быў прызначаны на 21 чэрвеня, але з нейкіх прычын яго перанеслі, паведамляе прэс-служба БАЖ.