10 чэрвеня ў Кіеве пройдзе Круглы стол: "Падзеі ў Мінску пасля 19 снежня"
Па выніках круглага стала будуць прынятыя і перададзены рэкамендацыі ўладам Украіны з нагоды перагляду палітыкі адносін з Беларуссю.
Сёння у 11:00 ў Кіеве адбудзецца Круглы стол на тэму: "Падзеі ў Мінску пасля 19 снежня: наступствы для Беларусі і урокі для Украіны", паведамляе Svodka.net
Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве Кіеўскага інфармацыйнага цэнтра Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі разам з Украінскім Хельсінскім саюзам па правах чалавека.
Падчас круглага стала будзе прадстаўлены даклад міжнародных экспертаў-праваабаронцаў па падзеях 19 снежня 2010 года. Дадзены дакумент стаў першай незалежнай экспертнай ацэнкай паслявыбарнай акцыі пратэсту ў Мінску. Падзеі ацэньваюцца з пункту гледжання ўнутранага заканадаўства Беларусі, а таксама ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі у сферы правоў чалавека. Пры гэтым у дакладзе не даецца ацэнка вынікаў прэзідэнцкіх выбараў або ходу галасавання.
Пасля прэзентацыі даклада запланаваны выступленні экспертаў-праваабаронцаў.
Па выніках круглага стала будуць прынятыя і перададзены рэкамендацыі уладам Украіны з нагоды перагляду палітыкі адносін з Беларуссю, пакуль там працягваюцца парушэнні фундаментальных правоў чалавека.
Да ўдзелу ў круглым стале запрошаныя прадстаўнікі Пасольства Беларусі ва Украіне, праваабаронцы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі органаў улады Украіны, Офіс каардынатара праектаў АБСЕ ва Украіне, палітолагі, аналітыкі, журналісты.