Ізраільскія паліцыянты не дадуць прэс-канферэнцыю ў Мінску
Распавядаць такія звесткі забараняюць ізраільскія законы.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар ізраільскай амбасады Вольга Дзмітровіч.
Нагадаем, што спярша прэс-канферэнцыя ізраільскіх спецыялістаў, якія прыехалі даследаваць абставіны выбуху ў Мінскім метро, была прызначаная на 17 красавіка.
Дзмітровіч: "На жаль, ізраільскія паліцэйскія эксперты не могуць даваць каментарыі ў справе таго, што яны бачылі і якую працу праводзілі. Мы спадзяваліся, што гэта магчыма, але на вялікі жаль, мы не атрымлі дазволу на гэта ад Ізраіля. Ізраільскія ўлады не далі дазволу. Паводле ізраільскіх правілаў, эксперты не могуць дачыняцца з прэсай. Але мы далі магчымасць журналістам скіраваць у адрас амбасады Ізраіля пытанні, якія датычацца працы дэлегацыі. І магчыма, некаторыя пытанні яны здолеюць асвятліць. Таксама па выніках працы паліцэйскіх экспертаў мы будзем накіроўваць прэс-рэліз ад амбасады".
У амбасадзе паведамілі, што медычныя эксперты скончылі сваю працу ў Беларусі і выехалі ўвечары 14 красавіка. Паліцэйскія, хутчэй за ўсё, выедуць у ноч на 18 красавіка.