Інтэрнэт-бібліятэка kamunikat.org правядзе канцэрт-прэзентацыю ў Гродне

“Камунікат” – самы багаты віртуальны кнігазбор беларускай літаратуры і думкі. Летась ён адзначыў 10-годдзе.

Сустрэчу правядуць стваральнікі бібліятэкі Яраслаў Іванюк і Натальля Герасімюк, удзел возьме гісторык Алесь Краўцэвіч. Пройдзе выстава-кірмаш кніг, выдадзеных беларусамі Беласточчыны, прэзэнтацыя праекту “Беларусы Польшчы вачыма фатографа Андрэя Лянкевіча” і канцэрт барда Алеся Камоцкага.

Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: вул. Будзённага 48А, зала ва ўнутраным дворыку а 18:30.