Рэферэндум: ці патрэбныя Лукашэнку нашыя галасы? Стрым з Харытонавым
Сотні тысяч беларусаў, якія былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі, беларускаму рэжыму не цікавыя. Адпаведна, і арганізоўваць у амбасадах Беларусі замежныя ўчасткі для галасавання па зменах у Канстытуцыю не будуць: меркаванне “збеглых” наконт гэтых зменаў рэжым не цікавіць.
Чаму не варта перажываць, калі ў вас не атрымаецца прагаласаваць на рэферэндуме? Ці прыслухаецца Лукашэнка да папярэджанняў з Белага дома? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае медыяэксперт, палітычны аглядальнік Серж Харытонаў.