Расійскі шпіён Рубцоў шпіёніў для ГРУ за беларускай эміграцыяй у Варшаве

Павел Рубцоў (Пабла Гансалес)

Павел Рубцоў (Пабла Гансалес) / public domain

Расійскі шпіён Павел Рубцоў (Пабла Гансалес), вызвалены летась у рамках міжнароднага абмену паміж Захадам і Расіяй, сачыў у Варшаве за беларускай палітычнай эміграцыяй. Ён запісваў размовы, фатаграфаваў людзей і памяшканні, атрымаў пароль ад сеткі Wi-Fi у варшаўскім будынку, дзе знаходзіўся офіс апазіцыі, піша Gazeta Wyborcza.

У верасні 2020-га ён перадаў падрабязныя звесткіую  пра дзейнасць беларускай апазіцыі пасля стварэння ў Варшаве Каардынацыйнай рады. Запісы, фатаздымкі і ўсю атрыманую інфармацыю Рубцоў адправіў у цэнтральны офіс ГРУ (Галоўнае разведвальнае ўпраўленне).

Раней кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка расказваў журналістам, што Рубцоў двойчы прыходзіў у НАУ браць інтэрв'ю. Латушка даваў паказанні па яго крымінальнай справе як сведка.

Таксама вядома, што Рубцоў браў інтэрв'ю ў дырэктара "Беларускага дома ў Варшаве" Алеся Зарамбюка.

Рубцоў працаваў у Польшчы да лютага 2022 года і называўся іспанскім журналістам расійскага паходжаньня Пабла Гансалесам. У яго былі два пашпарты на два розныя прозвішчы. Ён уваходзіў у атачэнне Жанны Нямцовай — дачкі забітага расійскага палітыка Барыса Нямцова. Пра яе кола Рубцоў таксама пісаў падрабязныя справаздачы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.