Расійскі клуб прынёс прабачэнні мінскаму "Дынама" за выкананне гімна БССР

Хакеісты СКА і мінскага "Дынама" выйшлі на традыцыйнае праслухоўванне гімнаў. І ў гэты момант работнікі арэны ўключылі гімн БССР замест гімна суверэннай Беларусі. Беларускія хакеісты і заўзятары былі здзіўленыя, пачуўшы словы пра Леніна і партыю.

Як паведамляе "Прессбол", ХК СКА прынёс публічныя прабачэнні мінскаму "Дынама" за той інцыдэнт. Ён адзначыў, што такое "непаразуменне" з выкананнем "неактуальнай версіі гімна" здарылася ў іх упершыню.