Расіяне з Пецярбурга загінулі пад Славянскам у першым жа баі (фота)
2 ліпеня, яшчэ да сыходу баевікоў з горада, у Сямёнаўку быў адпраўлены мікрааўтобус з узброенымі добраахвотнікамі.
Аднак па дарозе са Славянска ён трапіў у засаду ўкраінскай дыверсійнай групы. З 14 чалавек 2 загінулі на месцы, 4 былі параненыя. Аляксандр Жучкоўскі, удзельнік таго боя, які перапраўляў расійскіх ультраправых ва Украіну, спачатку не ведаў імёны ўсіх загінулых. Цяпер жа іх агучыў: Мацвей Яфрэмаў і Уладзімір Мельнікаў. У Facebook Жучкоўскі піша, што для іх гэта быў першы бой. Яны загінулі, прыкрываючы адыход сваіх таварышаў.
У Яфрэмава засталіся жонка і трое дзяцей, а ў Мельнікава сваякоў няма.
Нагадаем, расійскія ўлады не прызнаюць, што грамадзяне Расіі ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях у Данецкай і Луганскай абласцях Украіны.