Расія вывела з Беларусі зенітныя сістэмы С-300 і С-400, каб абараніць Маскву

Комплекс С-400, ілюстрацыйнае фота
Расіяне вывелі з Беларусі зенітныя сістэмы С-300 і С-400. Яны былі размешчаныя ў Гомельскай вобласці каля мяжы паміж Беларуссю і Украінай з 2022 года.
Пра гэты вывад зенітных сістэм з тэрыторыі Беларусі паведаміла ўкраінская маніторынгавая група CyberBoroszno пасля аналізу спадарожнікавых здымкаў. Украінскія аналітыкі кажуць, што ваенную тэхніку перакідваюць у Маскву на час ваеннага парада 9 мая — для абароны горада.
Як паведамлялася раней, мінулай ноччу Расію масава атакавалі дроны. Мінабароны РФ заявіла пра 105 збітых беспілотнікаў. Над Масквой было зафіксавана каля двух дзясяткаў дронаў. У сувязі з атакай на тэрыторыі Расіі прыпынялася праца 13 аэрапортаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.