Расія перакінула пад Баранавічы восем ваенных верталётаў — "Беларускі Гаюн"
Верталёт Мі-24, ілюстрацыйнае фота / wikimedia.org
На аэрадром "Баранавічы" з расійскай Сешчы зранку 25 траўня прыбылі восем верталётаў Ваенна-касмічных сіл (ВКС) Расіі, паведамляе праект "Беларускі Гаюн".
Гаворка ідзе пра верталёты Мі-24 і Мі-8. Раней паведамлялася пра прыбыццё двух верталётаў.
Паводле інфармацыі праекта, цяпер у Баранавічах знаходзяцца:
2 разведвальныя самалёты Су-24МР ВКС Расіі;
мінімум 4 знішчальнікі Су-30см ВКС Расіі;
8 верталётаў Мі-24 і Мі-8 ВКС Расіі.
Расійская верталётная групоўка была выведзеная з Беларусі ў жніўні 2023-га.