Расія перакідвае войскі з Сібіры да ўкраінскай мяжы
Пра гэта паведаміў на брыфінгу спікер інфармацыйнага цэнтра Савета па нацыянальнай бяспецы і абароне Украіны Андрэй Лысенка.
Ён падкрэсліў: да ўкраінскай мяжы працягваюць сцягваць расійскія войскі.
"Цяпер вядома пра перадыслакацыю асобнай 35-й брыгады, якая пастаянна дыслакуецца ў Алтайскім краі, у Бранскі раён на адлегласць 10-12 кіламетраў ад Чарнігаўскага памежнага атрада. Таксама значная колькасць арміі Расійскай Федэрацыі перамешчана насупраць Сумскай і Луганскай абласцей", — цытуе словы Лысенкі УНН.
Нагадаем, у Данецкай і Луганскай абласцях працягваецца антытэрарыстычная аперацыя. Украінскія сілавікі спрабуюць акружыць незаконныя ўзброеныя фармаванні, у якіх налічваюцца тысячы ўзброеных людзей, маецца бронетэхніка і артылерыя, што перакідваюцца праз мяжу з Расіі.
Фота — Reuters