Расія парушае ўласнае "каляднае перамір'е"
Бахмут / Полк Кастуся Каліноўскага
"Каляднае перамір'е", якое нібыта вырашыла абвесціць Масква з нагоды Раства, парушаецца. Парушальніца — сама Расія.
Сёння расійскія войскі абстралялі з мінамётаў горад Бахмут — адно з самых гарачых месцаў на мапе Украіны ў апошнія тыдні. Параненыя 13 чалавек, мінімум два чалавекі загінулі.
Украіна, нагадаем, не пагадзілася на "каляднае перамір'е", бо адразу было зразумела, што сама Масква не плануе яго прытрымлівацца.