Рачкоўскага вылучылі на пасаду старшыні Федэрацыі хакея Беларусі

Ігара Рачкоўскага вылучыла Федэрацыя хакея Гродзенскай вобласці.  Новага старшыню могуць зацвердзіць ужо 22 кастрычніка на справаздачна-выбарнай канферэнцыі Федэрацыі хакея Беларусі. Цяперашні кіраўнік Яўген Ворсін яшчэ вясной заявіў, што балатавацца больш не будзе.

Нагадаем, што Рачкоўскі на сённяшні дзень ачольвае Беларускую федэрацыю паруснага спорту.

На пасаду намеснікаў старшыні федэрацыі вылучаныя два чалавекі. ХК "Ліда" вылучыў Анатоля Варывончыка, старшыню праўлення ХК "Нёман", а ХК "Гомель" вылучыў Віталя Уткіна, старшыню Гомельскай абласной федэрацыі хакея, інфармуе сайт belarushockey.com.

Фота — ria.ru