Прыпіскі гатоўнасці сельскагаспадарчай тэхнікі ёсць у 12% правераных гаспадарак
Тэхніка яшчэ не была нават пастаўлена на захоўванне, а пра яе рамонт і не думалі / Кадр з відэа
Прыпіскі гатоўнасці сельскагаспадарчай тэхнікі выявілі ў 12% правераных гаспадарак. У кожнай трэцяй з іх устаноўлены факты адставання ад графікаў яе рамонту, паведамляе Камітэт дзяржкантролю. Прычыну праблемнай сітуацыі кантралёры бачаць у адсутнасці грошай для набыцця запчастак і ў недахопе працаўнікоў (механізатараў не хапае ў кожнай пятай арганізацыі).
У Барысаўскім раёне ў адной з гаспадарак зімой тэхніка яшчэ не была нават пастаўлена на захоўванне, а пра яе рамонт і не думалі.
Прыпіскі выявілі не толькі па тэхніцы, а і па ўгнаеннях, і насенні.