Прэзідэнт Украіны падпісаў закон пра бамбасховішчы ў кожнай новабудоўлі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон пра бамбасховішчы ў кожнай новабудоўлі. Раней яго прыняла Вярхоўная Рада. Забудоўшчыкі будуць абавязаны іх праектаваць і будаваць. Калі бамбасховішча ў новым доме не абсталяванае, сертыфікат аб яго гатоўнасці да эксплуатацыі могуць не выдаць.
Закон прадугледжвае тэрміновае разгортванне ва Украіне сеткі бамбасховішчаў. Гэта неабходнасць ва ўмовах вайны.