Прессбол: Андрэй Сцяпанаў падпіша кантракт з мінскім "Дынама"
Учора стала вядома, што форвард хакейнай зборнай Беларусі сышоў з ніжнекамскага "Нафтахіміка".
28-гадовы гулец нацыянальнай зборнай Беларусі Андрэй Сцяпанаў можа ў бліжэйшы час з'явіцца ў складзе мінскага "Дынама". Сам хакеіст раней выказваўся, што хацеў бы выступаць у Мінску, піша "Прессбол".
Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што расійскі клуб "Нафтахімік" і Андрэй Сцяпанаў скасавалі кантракт па ўзаемным пагадненні бакоў. У цяперашнім сезоне Сцяпанаў правёў у складзе "Нафтахіміка" 16 матчаў, у якіх закінуў тры шайбы.
Фота — goals.by