Праваслаўныя святкуюць Вялікдзень. Фотарэпартаж
Карэспандэнт Еўрарадыё сустрэў свята разам з вернікамі Заходняй Беларусі.
Для Меланіі Лескець з вёскі Заскавічы, што між Маладзечнам і Смаргонню, велікодныя клопаты заўжды светлыя і радасныя. Акрамя ўнукаў у "жакі" прыйдзе і мясцовая дзятва.
Побач з Заскавічамі — вёска Готкавічы. Тут царквы няма. Таму на галоўнае хрысціянскае свята людзі збіраюцца на мясцовых могілках. Велікодныя яйкі святар асвячае наўпрост на падмурку колішняга храма.
А вось у Крэве ўжо больш за 160 гадоў дзясяткі агеньчыкаў велікодных свечак запальваюцца ноччу ля муроў царквы Аляксандра Неўскага. Зоркі на небе ствараюць адмысловы велічны настрой.