Праваабаронцы: у нядзелю ў Беларусі было затрымана больш за 300 чалавек

Праваабаронцы: у нядзелю ў Беларусі было затрымана больш за 300 чалавек

У нядзелю, 1 лістапада, у Беларусі было затрымана больш за 300 чалавек. Спіс склалі праваабаронцы. Большасць людзей былі затрыманы ў Мінску, дзе сілавікі перашкаджалі правядзенню шэсця ў Курапаты, чаго даўно не здаралася. Выкарыстоўваліся спецсродкі, а на полі каля МКАД міліцыя на мікрааўтобусе наладзіла "дзікае паляванне" на людзей. Затрыманні таксама адбыліся ў Гродне, Жодзішках (Смаргонскі раён), Брэсце, Пінску, Асіповічах, Магілёве. У панядзелак пройдуць суды.

Па звестках МУС было затрымана каля 300 чалавек.

Агульная колькасць затрыманых за тры месяцы пратэстаў у нашай краіне набліжаецца да 17 тысяч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.