Праваабаронцы: 12 кастрычніка было затрымана больш за 100 чалавек

Праваабаронцы: 12 кастрычніка было затрымана больш за 100 чалавек

12 кастрычніка ў Беларусі было затрымана 127 чалавек (у асноўным у сталіцы). Некалькі чалавек з раённых упраўленняў міліцыі забралі "хуткія", паведамляюць праваабаронцы.

У панядзелак у Мінску прайшоў Марш пенсіянераў, супраць удзельнікаў якога міліцыя выкарыстала спецсродкі. А ўвечары ў сталіцы сотні людзей удзельнічалі ў перакрыцці вуліц, у некаторых кропках гарэлі шыны, будаваліся барыкады. "Лятучыя" брагады сілавікоў разганялі гэтых людзей, ёсць відэа жорсткіх затрыманняў і "зачыстак" мікрараёнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.