Праваабаронцу Леаніду Судаленку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Гомельскаму праваабаронцу Леаніду Судаленку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай — на два месяцы, паведамляе spring96.org. Ён знаходзіцца за кратамі з 18 студзеня. Яго абвінавачваюць у "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Мяркуецца, што падставай для гэтага стала тое, што Судаленка дапамагаў аплочваць штрафы пратэстоўцам.