Праваабаронцаў у Беларусі засталося на… а ці засталіся яны ўвогуле?
Праваабарончыя арганізацыі падзялілі лёс большасці недзяржаўных і грамадскіх арганізацый Беларусі. Гэтаксама як арганізацыі эколагаў, пісьменнікаў, абаронцаў жывёл і іншых, праваабарончыя арганізацыі былі ліквідаваныя. І нават былі заведзены крымінальныя справы — як на самі арганізацыі, так і на іх супрацоўнікаў.
Што сёння адбываецца з абаронай правоў чалавека ў Беларусі? Ці ёсць у праваабаронцаў магчымасць працягваць сваю дзейнасць? Ці заўважыла беларускае грамадства адсутнасць праваабаронцаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак.