Пратэстоўцаў у Актабэ разганялі вадамётам
Удзельнікаў пратэстаў у Актабэ — чацвёртым па колькасці жыхароў горадзе Казахстана і адным з першых цэнтраў пратэстаў — разганялі вадамётам. Сілавікі ўжывалі газ і святлошумавыя гранаты.
Раніцай паліцыя ў Актабэ абвясціла, што пераходзіць на бок пратэстоўцаў. Тыя паспрабавалі трапіць у мясцовы акімат, але беспаспяхова.
Затое акімат захапілі ў Алматы. У будынку адбыўся пажар. Таксама ў гэтым горадзе пратэстоўцы трапілі ў былую рэзідэнцыю прэзідэнта Казахстана.