Прагноз надвор'я на 23 траўня: вецер, навальніцы і да +23

Травень у Беларусі / БЕЛТА
У нядзелю, 23 траўня, у Беларусі чакаюцца вецер і навальніцы, паведамляе Белгідрамет.
Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, ноччу месцамі па паўночным захадзе яны ўзмоцняцца. У асобных раёнах будуць навальніцы. Вецер днём будзе паўднёвы парывісты, месцамі моцны парывісты.
У начны час тэмпература паветра складзе ад +7 да +13 градусаў, днём — ад +14 да +23.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.