Пра зомбі-прапаганду, стан грамадства і літаратуру — стрым з Баркоўскім
Падзеі ва Украіне чымсьці нагадваюць атаку Zомбі. Такое адчуванне, што менавіта ў зомбі, ахвяраў прапаганды, ператварыліся расійскія вайскоўцы. Дый не толькі яны, але і вялікая колькасць шараговых грамадзянаў Расіі. Дарэчы, акіяны гэтай жа прапаганды ліюцца сёння і на беларусаў. Нібыта ім праблем са сваім рэпрэсійным і неадукаваным рэжымам мала.
Як працуе прапаганда і ці прывядзе яна нас да зомбі-апакаліпсісу? Ці атрымліваецца ў беларусаў супрацьстаяць замбаванню і ці пагражае нам грамадзянская вайна? Ці час цяпер для фестывалю інтэлектуальнай кнігі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кандыдат філасофскіх навук, дырэктар фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA Павел Баркоўскі.