Пра Трампа, зброю, Ціханоўскага, катлеты і беларускую мову — эфір

Віталь Цыганкоў

Віталь Цыганкоў

Трамп нарэшце канчаткова вызначыўся (калі слова "канчаткова" можна казаць у сітуацыі з прэзідэнтам ЗША) і заявіў, што ён будзе непахісна стаяць за спіной у Зяленскага і прадаваць яму патроны. Менавіта так: не падаваць, а прадаваць. Каб плаціла за тыя амерыканскія “патроны” Еўропа. Праўда, наносціь рашучы і магутны ўдар санкцыямі па Расіі і яе хаўрусніках Трамп не спяшаецца. Але сама такая пагроза мае значэнне. Не толькі для Пуціна, але і для Лукашэнкі. Якому з другога боку рашучым ударам пагражае Сяргей Ціханоўскі…

З чым насамрэч звязаная змена пазіцыі Трампа і пад чыім уплывам ён прыняў сваё рашэнне датычна Украіны і Расіі? Як канфлікт паміж Вашынгтонам і Масквой уплывае на пазіцыю Лукашэнкі і яго намеры палепшыць стасункі з ЗША? Як на дэмсілы ўплываюць заявы і дзеянні Сяргея Ціханоўскага і пры чым тут беларуская мовы і катлеты? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.