Пра штурмы мяжы, агентуру, справу Мельнікавай і чаканне вайны — эфір

Міхал Патоцкі / Еўрарадыё

Міхал Патоцкі / Еўрарадыё / Еўрарадыё

Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Польшчы праходзяць у досыць складаных як знешне, так і ўнутрыпалітычных умовах. І размова не столькі пра супрацьстаянне і барацьбу паміж сабой палітычных сіл за пасаду прэзідэнта краіны, колькі пра фактары знешняга ўздзеяння на краіну і сітуацыю ў ёй. Вайна ва Украіне, якая пагражае пераносам на тэрыторыю краін ЕС — пра імавернасць нападу на Польшчу ў тым ліку расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі кажуць не толькі заходнія ваенныя эксперты, але і палітыкі. Уладзімір Зяленскі, да прыкладу. Не спыняюцца спробы штурму беларуска-польскай мяжы нелегальнымі мігрантамі, а ўнутры Польшчы актывізаваліся агенты КДБ і ФСБ…

Чаму адпаведныя службы Польшчы даюць так мала інфармацыі па справе зніклай Анжалікі Мельнікавай? Ці ўпрымаюць у Польшчы пагрозу канфлікту Расіі з краінамі ЕС як рэальную і што робяць для ўзмацнення бяспекі? Ці гатовая Польшча супрацьстаяць дзеянням варожых спецслужбаў і ці чакаць змены ўнутранай і знешняй палітыкі Польшчы пасля прэзідэнцкіх выбараў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.