Пра санкцыі, што (не)працуюць, і “камісараў Шведа” — эфір з Рудкоўскім
Пётр Рудкоўскі / Еўрарадыё
Еўрасаюз працягвае ўводзіць санкцыі ў дачыненні да Расіі ў сувязі з распачатай Пуціным вайной ва Украіне. Пад “расійскія” пакеты санкцый трапляе і Беларусь — суагрэсар у гэтай вайне. Што праўда, кожны новы санкцыйны пакет пакуль дае толькі адзін відавочны эфект. І ён у аднаўленні дыскусій пра эфектыўнасць і сэнсоўнасць такіх санкцый.
Што паказвае досвед іншых краін, у дачыненні да якіх ужываўся санкцыйны ціск? Пра што сведчыць жаданне праўладнай “Белай Русі” перафарматавацца ў партыю? Камісары з камісіі Шведа — вяртанне да бальшавісцкіх практык? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае выканаўчы дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, даследчык Польскай акадэміі навук Пётр Рудкоўскі.