Пра намацванне рэжымам ідэалогіі, пакістанскіх мігрантаў і падзел Украіны — эфір

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Лукашэнка, альбо нехта з яго атачэння, чарговы раз звярнулі ўвагу на адсутнасць хоць нейкай ідэалогіі, якая б апраўдвала панаванне гэтага рэжыма, і было прынята рашэнне сітуацыю выправіць. У найлепшых традыцыях лукашэнкаўскага неабальшавізму — праз падпісанне адпаведнай дырэктывы “Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы”. І, відаць, у межах гэтай ідэалогіі ў Беларусь запрашаюць 150 тысяч працоўных пакістанскіх мігратаў.
Ці здольны рэжым выпрацаваць жыццяздольную ідэалогію і чаму не было гэта зроблена раней? Ці паедуць у Беларусь гастарбайтары з Пакістана і чым гэта небяспечна? Навошта Трамп імкнецца ўзяць пад кантроль сістэму газаправодаў з Расіі ў Еўропу і што стаіць за словамі Уіткаф пра прызнанне так званых ДНР і ЛНР? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.