Пра аўдыт, Кабінет, партфелі і сілавы сцэнар — эфір з Дабравольскім
У створаны Пераходны кабінет насуперак чаканням не ўвайшлі палітыкі, якім, здавалася, там ужо было прыгатавана месца. Напрыклад, так і засталіся без “партфеляў” дарадцы Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і Аляксандр Дабравольскі.
Як прымалася рашэнне аб стварэнні Пераходнага кабінета і чаму гэта было зроблена толькі цяпер? Па якіх крытэрах ацэньваць эфектыўнасць працы Пераходнага кабінета і ці варта чакаць новай “унутрывідавой” барацьбы? Ці будзе праведзены аўдыт Офіса і структур, да якіх маюць дачыненне блізкія да Святланы Ціханоўскай асобы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай, сябра Каардынацыйнай рады Аляксандр Дабравольскі.