Польскі суддзя папрасіў палітычны прытулак у Беларусі
Томаш Шмыт / Sputnik
У Беларусі папрасіў палітычны прытулак польскі суддзя Томаш Шмыт, паведамляюць афіцыйныя СМІ. Паведамляецца, быццам яго пераследавалі і пагражалі за самастойную палітычную пазіцыю.
Шмыт заявіў, што не згодны з палітыкай і дзеяннямі ўладаў, якія пад уплывам ЗША і Вялікабрытаніі вядуць Польшчу да вайны.
Як удакладняе БЕЛТА, Томаш Шмыт — суддзя 2-га аддзялення ваяводскага адміністрацыйнага суда горада Варшавы. Раней ён займаў розныя пасады ў судовай сістэме і органах юстыцыі Польшчы, быў кіраўніком юрыдычнага аддзела ў Нацыянальнай Радзе суддзяў Польшчы.
Калі ён выехаў з Польшчы ў Беларусь — не ўдакладняецца.