Польшча забараніла ўезд зарэгістраваных у Расіі аўтамабіляў
На мяжы
Польшча далучылася да спіску краін, якія забараняюць уязджаць на зарэгістраваных у Расіі нумарах, забарона набудзе моц 17 верасня. Так ужо зрабілі Літва, Латвія, Эстонія і Фінляндыя.
Згодна з тлумачэннямі Еўракамісіі, пры перасячэнні мяжы ў расіян можна канфіскоўваць маёмасць, у тым ліку аўтамабілі.
Еўрапейскія чыноўнікі тлумачаць норму пра магчымасць канфіскацыі тым, што гіпатэтычна расіянін можа прадаць гэтую маёмасць і так расійскі бюджэт атрымае дадатковыя грошы на вайну супраць Украіны.