Покер Гладышава. Расія разграміла Беларусь на кітайскім стадыёне

10 чэрвеня на Нацыянальным стадыёне прайшла другая гульня / abff.by
10 чэрвеня зборная Беларусі згуляла таварыскі матч са зборнай Расіі на новым стадыёне, пабудаваным Кітаем. Сустрэча завяршылася з лікам 4:1 на карысць расіян, покер аформіў Яраслаў Гладышаў. Гол прэстыжу за беларусаў забіў Вадзім Пігаз.
За матчам з трыбун новай арэны назіралі 27 тысяч гледачоў — неверагодная колькасць для нашых часоў і ўзроўню нацыянальнай зборнай Беларусі. Хаця добра вядома, як беларускія ўлады ўмеюць збіраць людзей на трыбунах у "добраахвотна-прымусовым" парадку.




Гэта была другая гульня на новым стадыёне — матч-адкрыццё адбыўся 7 чэрвеня, калі моладзевыя зборныя Беларусі і Кітая згулялі ўнічыю 1:1.
У чэрвені на Нацыянальным стадыёне плануюць праводзіць хатнія матчы мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянату Беларусі ў Вышэйшай лізе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.