“План Трампа”: ці скончыцца ён выхадам ЗША з NATO і мірных перамоў — эфір

Аляксандр Фрыдман / CNplus
У чарговы раз Уладзімір Зяленскі выклікае незадаволенасць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Гэтым разам не з нагоды дамовы пра “рэдказямельныя металы”, а з нагоды акупаваных расійскімі агрэсарамі тэрыторый, якія прэзідэнт Украіны не пагаджаецца прызнаць расійскімі. А менавіта гэтую саступку нібыта і прадугледжвае “мірны план Трампа”. Вось і атрымліваецца, што з Пуціным нюансы гэтага плана ўзгаднілі, а Зяленскі — не пагаджаецца! Дый Еўропа, выглядае на тое, не асабліва з гэтым планам, які працуе на карысць Расіі, згодная. Расіі, якая апошнімі днямі паказальна ўзмацніла абстрэлы ўкраінскіх гарадоў.
Што адбываецца з перамовамі наконт міру ва Украіне і як да “плана Трампа” ставяцца ў Еўропе? Ці гатовы ЕС узяць на сябе справу падтрымкі Украіны і забеспячэнне бяспекі ў нашым рэгіёне? Чаму рэжым гатовы амніставаць асуджаных па наркатычных артыкулах, але на палітычных працягвае ціснуць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.